Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ландышы

Я іх табе вясной прынёс
З зялёнае лясное далі.
Празрыстыя крупінкі рос,
Яшчэ на лісцях трапяталі.

Пачырванела ты ў адказ
На мой паклон і прывітанне.
Хай песняй стане гэты час
Майго юнацкага кахання.

Невінаваты я, што мы
Чаго няма, таго і просім.
Не злуй, што я сярод зімы
Табе тых красак не прыносіў.

А ты кіўнула галавой,
Маўляў, дарма сябе трывожыш:
– Яны патрэбны мне зімой,
Вясной прынесці кожны зможа.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ландышы - Анатоль Астрэйка