Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жудасны сон

Усё навакол здаецца нейкім дурным бязглуздым сном,
як быццам гэта было даўно,
ды і наогул не са мной…
Паказалі па “скрыні” – ўдрукавалася ў мозг,
З’явілася ў свядомасці ў выглядзе вар’яцкіх сноў,
Якія мой розум выдае ў невядомай колькасці.
У дрэннай якасці
там мільгацяць ненавісныя мне асобы.
Яны адчыняюць усялякія мае страхі,
Яны выступаюць на сцэне і робяць мне гадасці…
І ўжо не ў стане зразумець, што ўвядзе мяне ў трызненне.
Ці то людзі,
што зараз ціснуць нудой з усіх бакоў,
Ці то прывідных мараў
Тонкі казачны шлейф,
што толькі пахам
ў памяці
Пакіне свой след…
Ды, і ў вогуле, няма таго, што хачу.
Можа, проста застацца свабоднай?
Паслаць ўсіх да чарцей?
Сцерці гэтую грань,
Што завецца мяжой
паміж явай і сном.
Тую рысу,
Што падзеліць геніяльнасць з вар’яцтвам,
Тую рысу, што не дасі пайсці мне за марай адной,
Каб падняцца над побытам шэрым,
Над забітым жыццем,
Што было сапсавана зайздросцю сяброў,

Над глумлівым жыццем,
У якім злостны вораг працягне мне руку…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Жудасны сон - Анастасія Філонава