Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ямỳ

Цеплым подыхам,
Ціхай ласкаю
Ты кранай мяне.
Будзь мне казкаю.
Добрай, сонечнай.
Незлічонаю.
Будзь маім цяплом.
Цемрай чорнаю.
Барані мяне,
Заспакоівай.
Будзь маёй душой,
Хоць затоенай.
І пяшчотнымі,
Жыццяздольнымі
Будзь мне зоркамі
Сноў павольнымі.
Калыхай мяне,
Як дзіця кахай!
Усе стагоддзі – нам!
Хай так будзе, хай!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ямỳ - Анастасія Бучэльнікава