Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я не супраць

Я не супраць трапіць у ад,
Не супраць у дрыгву зайсці,
Няхай будзе здзеквацца кат,
Я праз боль змагу перайсці.

Я змагу агаліць сваё сэрца
І знайсці для душы прытулак,
Якая наперад імкнецца
І бачыць у крылах ратунак.

Я не супраць жыць у гэтым свеце,
Не супраць абдымку смерці.
Усё змагу пры ўмове адной:
Калі ты будзеш побач са мной.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я не супраць - Анастасія Анцімонік