Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Подых кахання

Подых кахання знясіленай птушкі
Ў аблоках-люстэрках жадання жыцця.
Зняволены подых насамрэч свабодны,
Прыгнечаны болем праз свет адкрыцця,
Праз горкія слёзы і памяць памылак
Подых кахання застаўся жывым.
Для сэрца ўлоўны, астатнім – закрыты.
Подых кахання вабіць, як дым…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Подых кахання - Анастасія Анцімонік