Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Быць тваёй

Не датыкнуцца да палаючага неба,
Не дакрануцца да замучанай зямлі,
І не адчуць цяпло нямога света,
Не зрушыць з месца болю камяні,

Не адгукнецца болей сэрца чалавека,
І не адмыецца бруд языкоў крывёй,
Не ўсміхнецца болей сонейка для лета…
Ды толькі гэтай птушцы назаўсёды быць тваёй…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Быць тваёй - Анастасія Анцімонік