Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мне хораша вясною назіраць

Мне хораша вясною назіраць,
Як зграі птушак з выраю ляцяць,
Як іх мая Радзіма сустракае,
І, як прылёту рады, хто чакае.

Я думаю, што птушкам увышы
Міргаюць талым снегам ручаі,
Падвозяць, часам, мяккія аблокі
Птушыны пералёт, бо шлях далёкі.

Марудна на чужыне дні ідуць.
Там нашы птушкі долі не снуюць.
Буслы, шпакі і ластаўкі, і гусі…
Вяртаюцца ў гнёзды Беларусі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мне хораша вясною назіраць - Алёна Ясэк