Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Лівень



Чуваць на лузе гром бясконца.
За хмары раптам знікла сонца,
Мацнейшы вецер тут жа стаў –
Да долу гнуў галовы траў.

Было паветра нават інным:
Іначай пахла перад ліўнем.
А з неба бляск маланкі біў
Над лугам ды жыццём на ім.

І кроплі ліўня, бы гарохам,
Спадалі дзе-нідзе патроху,
Затым яны усё хутчэй
Ляцелі смела і гусцей.

Здаецца, быў нядоўгім лівень,
Ды змок сухі на лузе жнівень.
І кветкі, і расліны ўсе
Знялі спякотны цень з сябе.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Лівень - Алёна Ясэк