Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Голас цішыні

Імклівы голас цішыні
Трывожыць вечар развітання,
Самотны бусел увышы
Клякоча – сэрца замірае.

Душу напоўніла туга,
Агортваў подых прадчування,
З павеек капала сляза
На поле, скошанае зрання.

Прастору болей не відаць:
Туман накінуў пакрывала.
Няма каму паспагадаць –
Ну, мабыць, так наканавана.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Голас цішыні - Алёна Ясэк