Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я вас знайшла

Я вас знайшла. Ці вы знайшлі мяне
Сустрэча адбылася выпадкова
Я вас ледзь тузанула за каўнер
А вы мяне аблілі кока-колай

Далей ужо ідылія пайшла
Вы ногі мне ламалі, я вам – рукі
Ні ў чым не сумнявалася душа
Чаго толькі не зробіш для навукі

А потым я адчула нелады
Бо нас ужо зацягвала ў смуту
І зараз паміж намі гарады,
Таму, што вы кахаеце… кампутар!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я вас знайшла - Алёна Панасюк