Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Яе імем



Вандруюць па свеце тайфуны-буры,
і кожная – з імем жанчыны:
“Аліса”, “Вікторыя”, “Грэта”,
“Лавура””
а следам – патоп,
руіны.
Знясілена хіляцца пальмы й сосны
над змоўклай красой зламанай;
калісь, мусіць, нейкі сіноптык злосны
даў буры імя
каханай.
Яна, пэўна, ў скрусе яго згінала,
прайшлася па ім
стыхіяй…
Няхай жа мяне абміне навала,
маланкі яе сляпыя.
Яна набліжаецца ў сінім флёры,
тугія чуваць павевы;
няхай не крануцца яе віхоры
знямоглага ў бурах
дрэва.
Здалёк зіхаціць навальнічнай хусткай, –
мінае з маланкамі ўсімі…
Спакойныя,
ціхія дні са смуткам
яе назаву я імем.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Яе імем - Аляксей Русецкi