Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гудкі паравоза ў дрымоце начной



Гудкі паравоза ў дрымоце начной
Зайгралі басамі баяна.
Акорды трывогі сягоння са мной,
Як песня, што ўжо адспявана.

Даўно адгрымеў на мастах эшалон,
Над сінню пранёсся крылата.
Пытаюся ў станцый: дзе наш батальён,
Скажыце, хто бачыў камбата?

Няма батальёна. Камбата няма.
Дывізіі хутка не стане.
Звальняе не старасць. На старасць дарма
Крыўдуем у часе расстання.

Сузор’і сплываюць у глыб сінявы,
У сузор’яў свае ўспаміны.
Апошні гвардзеец жывы, радавы
Патомкам раздасць успаміны…



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Гудкі паравоза ў дрымоце начной - Аляксей Пысін