Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Байцам не сняцца пантэоны

На абелісках – толькі даты,
Імёнаў многіх не знайсці.
I невядомыя салдаты
Маўчаць у сціплым забыцці.
Байцам не сняцца пантэоны,
У іх з маленства клопат быў,
Каб рунню дыхаў дол зялёны,
Каб град калоссе не пабіў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Байцам не сняцца пантэоны - Аляксей Пысін