Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сьнегу чакаем, люляем надзею

Сьнегу чакаем. Люляем надзею
На сьвежыя песьні, на добрыя дзеі…
Бясьсьнежныя вулкі суцешвае верай,
Схаваўшы пад маскай фарфоравай, шэрань.
Суцешвае верай у шчасьце бязь меры,
У новыя вершы на сьнежнай паперы –
Жыцьцё іх напіша ў народжаным годзе…
Дажыўшы – пабачым.
Чакаем.
І годзе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сьнегу чакаем, люляем надзею - Аляксей Карпенка