Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Віншаванне да 2017 году

Певень бойкі і чубаты,
Каб у гэты Новы год.
Прыляцеў і сеў ля хаты
З поўным кошыкам на плот.

І з яго на ваш падворак
Сыпануў удачу, шчасце.
Ланцужок з нябесных зорак.
Змог на ганак вам пакласці.

Каб надзёўб яшчэ і грошай,

Сцежкі крыламі падмёў.
Так зрабіў, каб год не горшы
Быў за той, які прайшоў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Віншаванне да 2017 году - Аляксей Галаскок