Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ружавеюць ядвабныя цені

Ружавеюць ядвабныя цені,
Лёгкай стужкаю сцелецца дым…
Толькі сны ды ланцуг летуценняў –
Вось што будзе са мной назаўжды.

Як шалёная птушка свабоды,
Ты ляціш, за аблокі бялей,
Хоць крывавы адбітак заходу
На тваім застаецца крыле.

Так, нічога цяпер не паправіць:
Паляцела ты, знікла, сышла.
А ў нябёсах – на доўгую памяць
Незгасальны праменьчык святла…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ружавеюць ядвабныя цені - Аляксей Арцёмаў