Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Навобмацак да праўды ідучы



Навобмацак да праўды ідучы,
Блукаю я сярод праклятых соснаў.
Святлом зіхоткім вабіць далячынь,
Звіняць цудоўна залатыя росы,

Гладзь возера празрыстая, як шкло,
Пшанічныя бурштынавыя хвалі…
А дзе спакой? Напэўна ўсё было,
Дык што мы прапусцілі, што праспалі?

Нашто я зразумеў, што ўсё падман?
Далёка дзесьці ходзіць лэдзі-ўдача –
Вакол хлусні вялікі акіян:
І плыняў шмат, і берагоў не ўбачыць.

Ніхто не можа мне дапамагчы,
Але світанак хутка прыйдзе босы,
І зноў святлом завабіць далячынь
І зазвіняць вясёлай песняй росы…



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Навобмацак да праўды ідучы - Аляксей Арцёмаў