Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Для цябе

Калi здаецца, што не патрэбна нiкому,
Калi сум яшчэ з вечара ў хаце,
Ведай, што прыйдзеш дадому,
Нешта хутка адкажаш мацi,
Схаваешся ад турбот у пакоi,
Прыгадаеш мяне знянацку,
Я з’яўлюся, у прыветным настроi
З усмешкай на вуснах, як твая цацка…
Справа мая будзе зусiм невялiкай,
Справу сваю я вельмi кахаю,
Пабачыць усмешку на тваiм лiку…
Сум твой з цябе выганяю…

Колькi раз ты гаворыш сабе,
Што не добрая і не ласкавая,
Як у нейкай дзiцячай гульне,
Дзе хлусня – галоўнае правiла…
Сонейка, што робiш ты з сэрцам?
Але адказу чамусьцi няма,
Яму хочацца памерцi,
Але ж жыццё дано нездарма,
Пабачыць усмешку на тваiх вуснах,
I тваi вершы яшчэ пачытаць,
Мэта ёсць, а значыць, ня пуста,
А ў думках можна й гуляць…

Верш Для цябе - Аляксандр Пашук