Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Начны вартаўнік



І зноў у рэстаранным дыме,
Адзін ў мроях я сяджу…
Нехта тут дзвярыма грымне –
І імгненне аддаю працоўнаму жыццю:
– Вартаўнік! раптоўна пазавуць.
– Тут праца для цябе.
Зноў дурныя п*янага пабьюць,
І клічуць зноў і зноў мяне…
Перагрыміць да дваннаццаці пакой :
Усе пайдуць, а я сяджу,
Не, не вартаўнік, і не дамой.
Сторажам у ноч пустую я гляджу.
І ў гэтай дзіўнай цішыні,
У горадзе пад зорным небам,
Мне толькі не хапае вышыні,
– Зямлі начамі мне не трэба.
І я ўзлятаю… толькі ў марах,
Лячу далёка за аблокі:
Тут няма ні гэтых п*яных сварак,
А толькі мае крокі.
– У сутарэннях белых арак.
І тут у вышыні…, не я не п*яны,
І небяздумны, думкі ёсць,
А шчасце пастаянны госць.
– Не, не рэстаран вартую,
Тым болей не чужыя грошы…
І не жыцця працоўнага каштую,
– Накаштаваўся, досыць!
Вартую думкі, мары і каханне.
Як тут яго мне незгубіць…
Сярод бастардаў, сярод п*яных,
У якіх як аргумент ” каго пабіць”.
Сярод жанчын, што абмянялі,
Прыгажосць і годнасць на “папіць”…
Не ўсе такія, яшчэ я веру ў чалавека,
І ў дабрыню канешне веру.
Хоць і такія вельмі рэдка
І п*юць заўсёды Ў меру…
Якой сёння я не зведаў,
Бо зноў кудысці я лячу.
Ды а ці трэба??
– Вышэй, вышэй і сплю…
-Прыходзіш ты у сне :
Гуляем доўга, снег.

/> Штурхнеш мяне,
Устаў, пабег.
Дагнаў і разам мы ляжым,
На гэтым зімнім дыване,
– ” Ну як ты, раскажы…”
Пытаешcя ў мяне.
І я пад скрыгат шын,
У снежным парку гарадскім
Табе расказваю аб тым,
Як быць хачу толькі тваім…
Гарачы пацалунак…
– І зноў нехта грымае дзвярмі.
– Я закрываю свой рахунак.
– Звольніўся, прачынаюсь ужо дома, – разам мы…



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Начны вартаўнік - Аляксандр Марынін