Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Дай беларусам, Божа Магутны (гімн)

Дай беларусам, Божа Магутны (гімн)
1. Дай беларусам, Божа Магутны,
Ласкі, спакою на ўсе часы.
Просім пакорна, Вечны наш Пане,
Ад гора, бед нас заўжды барані.

(рэфрэн) Слава Ўсявышняму Богу на небе,
Што беражэ беларускі наш край.
У нашых маленнях, у нашых памкненнях
Не забывай нас і не пакідай.

2. Былі гадзіны смутку ў краіне,
Калі на Пана забыліся мы.
Слёзна мы молім Вечнага Бога
Аб прабачэнні за нашы грахі.

(рэфрэн)

3. Мы аднаўляем нашы святыні,
Блеск купалоў асвячае наш край.
Нашу краіну, Маці-Айчыну,
Міласны Божа, для нас захавай

(рэфрэн)

Верш Дай беларусам, Божа Магутны (гімн) - Аляксандр Карповіч