Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цудоўны свет

Цудоўны свет – сузор’е мараў,
Надзей i зорак у вышынi,
Дзiвосны свет, я ў пажары
Шукаю выхад уначы.

Адзнач мяне на тым шляху
Сонцам на далонях,
Адзнач вясной, iнакш скану
У векавых пагонях.

Дай сiлы, розуму, спакою,
Людзей надзейных на шляху,
Краiне роднае – свабоды,
Братам – душэўнага агню!

Дай веры ў вечнае жыццё
I падаруй надзею,
Хай будзем жыць праз пачуццё –
Каханне выйдзе з ценю.

Хай будзе жыць (Няхай жыве) у вяках, бясконца
Сярод пустэльнай цiшынi
Вачэй святло – святое сонца,
Мой запавет у вышынi.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Цудоўны свет - Аляксандр Бушык