Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зямля

Тут шэрае сонца, сьвінцовае неба,
Я – проста істота, я хлопец, як трэба,
Блукаю па зорках, шукаю работу,
Я – хлопец, як трэба, я – проста істота.

Шэры сабака, з грывай, як леў,
І я, разам зь ім ужо зусім пасівеў,
Шостую лапу ён мне падае,
Віхляе хвастом – мы зь ім свае.

Ніжэй нагнуўся мой сябр да дарогі,
Дзьмухнуў насамі, зірнуў без трывогі,
Мы – сталкеры зь ім і зона – наш край,
Не хоча шукаць ён Загублены Рай.

Той Рай, дзе у кожнага ёсць сваё месца,
Дзе кожны, хто хоча, з крыніцы нап’ецца,
Не ведаюць там слова “напаўраспад”
Дзе з неба – вада, а не скрозь снегапад.

Дзе поначы цёмна. Не свецяцца людзі,
Дзе стронцый упарта не давіць на грудзі,
Дзе цёпла бывае і дождж не атрута,
Дзе ў дваццаць гадоў жыццё – не пакута…

Заўсёды шукай гэты Страчаны Рай,
Ніколі надзеі сваёй не губляй,
Ты з сябрам сваім па зорках блукай,
Зямлю шукай.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Зямля - Аляксандар Дулуб