Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Памяці маёй бабулі

Мая мілая, родная сэрцу бабулька!
Ты была мне адзіным і вечным прытулкам.
Вочы, поўныя смутку, адчаю і болю,
І бясконцай тугі аб бязлітаснай долі…
Вусны досыць спазналі гаркавага мёду,
Што раней цалавалі з такой асалодай.
З кожным годам ніжэй прыгіналіся плечы.
Дагарэлі жыцця хуткаплыннага свечы…
Хударлявыя рукі, бы тыя карэнні,
Ураслі ў зямлю. Ні хвіліны сядзення:
Вечны клопат і праца. Без адпачынку.
І за пройдзены шлях – аніводнай слязінкі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Памяці маёй бабулі - Аліна Арго