Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Яшчэ пацешыць вока журавель

Яшчэ пацешыць вока журавель,
Што ля дарогі выструніўся годна.
He трэба нам за трыдзевяць зямель,
Вада жывая – у старонцы роднай.

Прахожы, ты стаміўся, адпачні,
А смагу наталіць дарога змусіць,
Ты смак адчуй –
Настой на чысціні.
I моц сваю –
Настой на глыбіні
Зямлі маёй, трывушчай Беларусі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Яшчэ пацешыць вока журавель - Алесь Жыгуноў
«