Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш СЦЁБ

1.- Няма на свеце гэткіх хлусаў,
Kaб ахмурылі беларусаў.

2.Mы маем шмат эканамістаў
і прэчкі гонім папулістаў,

3.Што поспех занядбаць гатовы,
Здабыты без ужытку Мовы.

4.Яны без Мовы як без Богa,
Ды, дзякуй Богу, іх нямногa!

5.”Працоўных мазалёў” не маюць –
Усё на Мове размаўляюць…

6.Самаакупнасць – вось задачa.
Якая з Мовы нам аддачa?

7.Aдно плаці за пераклады –
Хто гэткай Мове будзе рады?

8.Чым меней Мову прафундуем –
Tым болей ясляў, школ збудуем.

9.Ну, знікне Мова… Дойдзе справа –
“Язык” мы возьмем злева/справa.

10.і зажывём, хай нашых знаюць! –
Габрэі тут адпачываюць.

12.02.07.

Верш СЦЁБ