Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чароўная ноч

Чароўная ноч!
Маўклівым сваім хараством
Маніць тых, хто ня спіць
І з надзеяй у змрок паглядае
Што спыніцца бег гэтых чорных гадзін
І разам з Зарніцаю Светлы ранак настане
Згінь! Схавайся ў праслойцы нябёс!
Ўладарка маўклівае цемры “Вячорка”!
Душы людскія напоўнi найвышшым святлом
Каб сэнс іх жыцця, праўда – вочы адкрыла.
Доўгачаканны прыйшоў дабрабыт
Каб усё аб чым мараць – збылося!
Шчасьце народа ў волі яго!
Зліцца з сям’ёю адзінай Эуропы

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Чароўная ноч - Алесь Вячорка