Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пошук Кахання

У якіх мне краях заблукаць,
Прыгажуня мая, Чараўніца,
Каб сляды Тваіх ног адшукаць,
Цяплынёю Тваёю напіцца?..

Уначы па-над берагам Мора,
Мы маглі б з Табой побач сядзець,
Ўглядацца ў дрыжачыя Зоры
І маўчаць, каб Душа магла пець!

Як бы мне незнарок дакрануцца
Да лагоднай і цёплай Рукі –
І ў Пачуццях сваіх захлынуцца,
Нібы ў хвалях бурлівай Ракі?

Як зрабіцца мне раптам шчаслівым
Ды ў Вачэй Глыбіні патануць?
Чараўніца, не будзь сарамлівай
І дазволь да сябе прыгарнуць!

Праз Лясы пераскочу і Горы
За магчымасць Цябе цалаваць!
Па-над намі дрыжачыя Зоры.
Я і сам пачынаю дрыжаць…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пошук Кахання - Алесь Вашкевіч