Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты жывеш далёка ад мяне



Ты жывеш далёка ад мяне,
Дзе Бяроза берагі цалуе.
Я з табой бываю толькі ў сне –
Маё сэрца па табе сумуе.

I калі між клёнаў залатых
Ў інстытут спяшаю раніцою,
Уяўляю: недзе йдзеш і ты
У свой клас з вясёлай дзетварою.

Прыгадаю лекцыяй падчас:
Быць бы мне тваім сягоння вучнем…
Я б з увагай слухаў твой расказ
I урокі ўсе на “пяць” вывучваў.

I мяне на ўроку пры усіх,
Можа б, ты не раз і пахваліла.
Як шкада, што дзён вучнёўскіх тых
He вярнуць ужо ніякай сілай.

Ды і ты далёка ад мяне
Першы год настаўніцай працуеш,
Дзе ракіты дрэмлюць, нібы ў сне,
Дзе Бяроза берагі цалуе.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ты жывеш далёка ад мяне - Алесь Ставер