Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ізноў прыйшоў я на ускраек бору

Ізноў прыйшоў я на ускраек бору –
Я тут не быў пасля зімовых сцюж.
З прыемнасцю ўдыхаю пах чабору –
Ён мне мілей, чым водар пышных руж.

Як тут хадзіў у зімнюю часіну.
To я такі усцешаны не быў:
Бор выглядаў сумлівай сірацінай,
Бо тут чабор так весела не цвіў.

Вось так і я: задумлівы, у скрусе
Бываю незвычайнаю парой,
Калі жыву ўдалі ад Беларусі –
Далёка ад азёраў і бароў.

I варта зноў мне ў Беларусь прыехаць,
Акінуць вокам свой лясны прастор, –
Душу напоўняць радасць і уцеха,
I ўсмешка зацвітае, як чабор.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ізноў прыйшоў я на ускраек бору - Алесь Ставер