Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Яны былі першымі

Не складалі легендаў пра іх
І не песцілі гучнымі вершамі,
Бо ў горніле тых год баявых
Яны былі ўсяго толькі першымі.

Кавалі самых сонечных дзён,
Багатыры з наймацнейшай сталі –
Яны смела хадзілі ў агонь,
Для нашчадкаў жыццё аддавалі.

І сягоння па праву байцоў
Яны ў нас заслужылі бяссмерце,
Бо ў падмурак наступных вякоў
Яны клалі ўласныя сэрцы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Яны былі першымі - Алесь Шпыркоў