Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Рыгоркава гора

Плача жаласна Рыгорка –
Не пускаюць зноў на горку.
Да акна прыліп Рыгорка:
– Вунь Максім паехаў з горкі…
Вунь сябрук найлепшы
Санька
Запрагае Джэка ў санкі…
Вунь Пятрок з вясёлым смехам
Зухавата з горкі з’ехаў…
Уздыхнула маці горка
I сказала так Рыгорку:
– Нам, сыночак, не да смеху –
Ты зусім на двойкі з’ехаў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Рыгоркава гора - Алесь Пісьмянкоў