Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нядзеля

Пахне летам ад сена,
Што растрэсена каля воза.
Снег хрумсціць на пероне
Смачна, як яблык.
Крамяны марозік
Шчокі ружовіць кабетам
(Дзяўчат малавата).
Кабеты нікуды не едуць,
Проста цікавасці дзеля,
А можа, таму, што нядзеля,
Нібыта сарокі сакочуць.
Шчыроўніцы…
Шчабятухі…
У дзядзькі цікаўна
Тапырыцца вуха:
“Можа, пад’ехаць каторая хоча?”
Нядзеля. Марозік калядны.
У хаце ўсё ладна.
Снег хрумсціць на пероне
Смачна, як яблык.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Нядзеля - Алесь Пісьмянкоў