Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Восеньскі букет

Восеньскі букет

Сумныя твае вочы.
Ласкавыя твае рукі.
Халодныя твае вусны.
А словы, што ты мне кажаш,
Напэўна, гучаць і ў космасе…
Восень мае водар твайго цела.
Твая усьмешка, нібы сонца,
Вырываецца з ранішняй
Верасьнёўскай смугі.
У вачах тваіх палітра
Ўсіх восеньскіх фарбаў.
Я б хацеў падарыць табе
Ўсе асеньнія кветкі.
У гэтым букеце
Найпрыгажэйшая – Ты.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Восеньскі букет - Алесь Наркевіч