Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Аднойчы палюбіць жыцьцё

Аднойчы палюбіць жыцьцё
Такім, як ёсьць, без агаворак:
З дурнотай, радасьцю і горам,
З тугой былых і новых дзён…
Аднойчы зразумець жыцьцё.

Аднойчы палюбіць жыцьцё
Бяз страху, загарадак, межаў…
І ўжо – сабе каб не належыць…
Ізноў жа – ўдзячным быць за ўсё…
Аднойчы распазнаць жыцьцё.

Аднойчы палюбіць жыцьцё.
Спасьцігнуць сэнс і таямніцу…
Альбо з неспасьцігальным зжыцца,
Як ноч калядная з куцьцёй…
Аднойчы перажыць жыцьцё.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (3 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Аднойчы палюбіць жыцьцё - Алесь Наркевіч