Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цягнік Беласток-Ленінград



Цягнік Беласток-Ленінград
Памяці першых ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ў Лідзе

Цягнік Беласток-Ленінград
крануўся са станцыі Ліда.
(Згаданы маршрут праклінаць
ускорасці прыйдзе хвіліна.)

Ужо пачынае чапаць
акенцы святла пазалота.
За беллю фіраначак спяць –
ды будзяць людзей… самалёты.

Гудзіць самалёт: “Насалю-у-у-у –
і запалымнееце аж вы!”
Роў зверху – удар на зямлю
абрушваецца вельмі страшны.

Вагоны падскочылі ўраз,
і полымя ўраз затрашчала.
Народ у вагонах, у вас
усё гэта страх параджала.

Цягнік самалёты бамбяць.
Выскакваюць людзі з вагонаў…
Здзяйснялі фашысты напад
той раніцаю неспакойнай.

Са свастыкаю каршуны
на поезд краіны напалі –
і выбухі, як перуны,
аб той загрымелі навале…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Цягнік Беласток-Ленінград - Алесь Мацулевіч