Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пустэча



Тэлефонны званок – цішыня ў адказ,
Як самотна і горка ў гэтай цішы,
Мімалётныя думкі, няскончаны сказ,
Пераблыталася ўсё на душы.

Як пустэча на ёй і шукаю там я,
за што бы схапіцца, хоць шанец які,
Але ўсё то дарэмна, больш нічога няма,
Не чуваць болей сэрца ў халоднай крыві.

Заблукаў недзе лёс паміж шэрых вачэй,
Заблукаў і цяпер яго цяжка вяртаць,
Я цябе не ўтрымаў, ты вышэй і вышэй,
Але крылы мае ўжо няздольны лятаць.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пустэча - Алесь Лянок