Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш НОВАЕ ЖЫЦЦЁ

Цяпер мне студзень поўніць сэрца цеплынёю,
Сярод зімы гарыць святы агонь.
Бог адарыў дзіця сваёй душою,
Прыклаўшы да яго магутную далонь.

І ўсё навокал пяе песню нябёсам,
Хвалюючы лагодным спевам слых.
І ззяюць зоркі, задаволеныя лёсам,
Бо новая палае сярод іх.

Адарыць зорка неба новым шляхам,
Святлом чаканым пройдзе па зямлі.
З’явілася жыццё шчаслівым знакам,
У халоднай глебе пусціўшы карані.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш НОВАЕ ЖЫЦЦЁ - Алесь Лянок