Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Скроня

Скроня – сябар лепшы
Кулі пісталета.
Куля любіць вершы
Кожнага паэта.
Ды не кожны графаман
Пусціць скроню ў шлюб,
Вагнястрэльны іх раман
Не заўсёды люб.
Скроня кажа куле:
Хоць вы і дабры,
Выбачайце, хуле,
Мы толькі сябры…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Скроня - Алесь Круткін