Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прыклады

Сэрцу-дамавіне
Час рабіць прыклАды
У вар’яцкай скрыне,
У скарбонцы маты.
Нешта там загіне
Ў выраі бясконцым,
Вусень зноў княгіняй,
Матыльком як стронцый
Паляціць і зрынець
Як дажджы ў чацьвер
На мяжы ў гадзіне
Кожны мой намер.
У памерлай хаце
Браце не шукай
Дамавіны знаці
Горшыя за чай.
А прыклАды трэба
Неяк усё ж зрабіць,
Захісталась глеба,
У грудзёх кіпіць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Прыклады - Алесь Круткін