Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Прашу ў цябе прабачэння!

Калі пакрыўджу: забі як маскаля!
Каханая, давай пачнем з нуля!
Ну так. Паводзіў як вар’ят.
Я сам сабе уласны кат.
Але прабач, бо разумней ты за мяне
Не дай загінуць той вясьне
Што нас сагрэла ў месяц люты.
Спыні! Спыні мае пакуты!!!
Каханая, пайду я ў царкву….
Схілю сваю дурную галаву
І памалюся… за цябе.
Каб Бог не кінуў у журбе,
Каб Наста-Сонейка сьвяціла….
Прабач, прабач мяне дэбіла!
Уладзімір, Вітаўт, Ефрасіння….
У гэта веру! Ты мая княгіня!
Мы ж родныя. Мы дзьве паловы.
Такі наш лёс не выпадковы.
Усё марна? Ты не будзеш размаўляць?
Не дай мне ў адзіноце паміраць!!!
Прымусіў Чорт сказаць: “Бывай”
Я не сьвяты. Але ты пачакай.
Фартэцай стану я. Тваёй сьцяной.
І да таго ж не сыйду у запой.
Я стану грошы зарабляць
І дом мы зможам збудаваць.
Мы будзем лепшай парай у свеце!
І ганарыцца стануць дзеці,
Сьмяяцца, радасна крычаць,
Што Наста ўмела выбачаць.
Прабачыла свайго Алеся,
У дрыгву не кінула Палесся.
На жаль твае нэрвы псаваў…
Я б кожную клетку тваю цалаваў
Нэрвовай сістэмы усёй!
Бо мару застацца з табой….
Павер, не такі я благі!
Такі вось народ мы, ваўкі…
Не здраджу табе я, ваўчыца!
Вядзьмарка, мая чараўніца…
Ну што мне яшчэ тут дадаць?
Усё роўна я буду кахаць.
Гатоў усё прынесьці ў ахвяру
Каб зноў адрадзіць нашу мару!
Мы ж створаны адзін для аднога!
Пра гэта ёсьць запіс у Бога
Да нашага шчэ нараджэння.
Прашу у цябе прабачэнння!!!

Верш Прашу ў цябе прабачэння!