Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Падарожжа ў завіруху



Падарожжа ў завіруху…
За раздарожжамі скрыжаванні
А за імі ростані і спадзяванні.
Абяцанні крыжом б’юць па вуху,
Медавуху ўжываем
Зганяючы скруху.
Чакаем
Немаведамашто,
А быць можа і цуд.
Як Кусто праплывем
Мы бясконцые лье на мячы,
Нам налье новы Брут у начы.
І жывем на лязе.
Па крывавай расе прасачы
Дзе ідуць і куды
Ў бой апошні
Праз жніўё, павуцінне і пожні
Сярдзіта, нібыта
Зграя пешак мангольскай арды,
Па праталінам сцежак ільды.
Небяды.
Не кранты шчэ далёка!
Зазірнем мы высока-высока,
Там дзе мутнае вока душы,
Паляцім мы туды як нажы
І глыбока заснем. Я і ты.
Мо тады адпачнем назаўжды.
А цяпер мне павер:
Скамарохі скідваючы маскі,
Пакідаючы байкі і казкі,
АдыйдУць за парогі…
Але ртуць застанецца
Калі сыйдзе калісці твой госць,
І ў думках тваіх абарвецца
Дзеля шчасцця патрэбнае штось.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Падарожжа ў завіруху - Алесь Круткін