Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ну вось і казачцы канец хто пахмяліўся – маладзец

Дзеля завязвання размовы
Або настрой калі хрэновы
То варта усім ісці да крамы
І трэба набываць там грамы.
І вось нарэшце… пяцьдзесят
Ужо мой розум не вар’ят
А пасьля ста увогуле як новы:
Цытую вершы і зачытваю прамовы.
Калі да дзьвесце дабярэшся
То не хвалюйся – не напьешся.
А як сабе яшчэ нальеш
Тады і песьню запяеш.
Папьем далей. Да трыста дабраліся
Не думай спаць! На гэтым не спыніся!
Яшчэ чатырыста стаіць на беразЕ,
За ёй пяцьсот чакае у чарзе!
Шассот, сямсот, забыў я што далей
Крычалі нешта пра “налей”.
А з ранку набылі не кока-колу
Ідзе жыццё заўжды па колу.
І можа ў рэчку тую ж нельга двойчы,
За дзень на краму увойдзем тройчы!
Ну вось і казачцы канец
Хто пахмяліўся – маладзец.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ну вось і казачцы канец хто пахмяліўся – маладзец - Алесь Круткін