Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Найноўшая гісторыя Беларусі



Не лезь маскоўская брыдота
Да нашай пуні, агарода!
І вось нарэшце Віскулі
І адчапілісь маскалі.
Доўгачаканая свабода
Для беларускага народа.
І атрымалі мы тады
Адтэрміноўку: тры гады.
Прыйшоў да ўлады пан Лука
І перамог ён Пазьняка.
З Барысам падпісаў хаўрус
І не адбыўся ледзь аншлюс.
Зянон у Амэрыцы схаваўся
Савет Вярхоўны разагнаўся.
Паэта кінулі за краты
Ды жорстка зьбіты дэпутаты.
Вярнулі сімвалы саўковы
Ну, карацей, парадак новы…
Цяпер Рыгорыч бог і цар
Прапаў Захаранка, Ганчар…
З Масквой уступіўшы у альянс
За працу ўзяўся немец Ганс.
І правялі яны кангрэс
Вось так зрабілі АДС.
Ля грантаў “лідэры”, партбосы
Цяпер уюцца быццам осы.
Ды і Рыгорыч не бядуе:
У хаккей гуляе і бл..дуе.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Найноўшая гісторыя Беларусі - Алесь Круткін