Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Мастак-сакавік

Алесь Круткін

Белыя коні у вырай лятуць
Разам з вятрамі Пагоні,
Нашыя мары схаваліся ў хмары,
Зьніклі ў нябёсах, зімовым гушчАры.
Кулі у скроні страляюць ды б’юць,
Шыбініц войска і хворае сэрца
Апошніх “індзейцаў” канкіста.
Зьмяшаюць з атрутай ды п’юць,
Сьпяваюць аб тым, што нячыстая сіла
Святым уваскрэсне пачаткам,
Магіла у твар нам кідае пальчатку.
Слёзы вясны адшукаюць крыніцу
З яе каб напіцца, маліцца ды біцца.
Шалі вясны зноў напоўнюцца жалем
Аб тым, што калісці забілі сумленне
І на прадвесні ўсе вернуцца песні
Згарэўшыя лісццем, якія згубілі…
Адчынюцца дзьверы, за імі не зьверы,
Калі ў сэрца грукаць пачне адраджэнне.
Анёлы вясны ўздымаюць харугвы
Язычніцкіх капішч, касцёлаў паганства,
І бел-чырвон-белыя сценаў малюнкі
Мастак-сакавік загарнець у пакункі.
Падорыць краіне ён пэндзаль-заклён,
Святынямі спыніць ён “п’янства”-праклён.
Мастак-сакавік ў нашым сэрцы жывець,
Мастак-сакавік Беларусь не прап’ець.