Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кухня. Гарбата і дым

Кухня. Гарбата і дым.
Ноч. Сказаць аб усім
Попел. Аб чым не дамовіў.
Тытунь. Мой лёс мне замовіў.
Кубак. Немаведамашто.
Нож. Ляжыць, ну і што?
Пачак – турма цыгарэтам,
Пстрыкнуць запалкі тады пісталетам.
Летам…Пры гэтым разліку,
Нібы першакурснік заліку,
Баюся сабе распавесці
Чаму перастаў розум есці.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Кухня. Гарбата і дым - Алесь Круткін