Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Караліна

Дзе зялёны абсэнт
Там і водар туёну,
Ў вачох у вядзьмарчыных
Хамеліёны,
Ў іх блакіт ад нябёсаў
Зьнішчаецца ўшчэнт
Як купальскія росы з ракі
Ў руцэ.
Ў вачох у вядзьмарчыных
Папараць-кветка,
Нібы шэрыя зайчыкі
Скачуць па клетках,
А маланкай глядзіць
Каб ударыць пад цінай,
Толькі мары мае ўсё вышэй
З Каралінай.
Усе думкі твае між Дубаем і Мінскам
Будуць мАем траецкім, заклёнам, вятрыскам,
Аўтаспынам пра смагу туёну і нікаціну
І імЯ па-над дахам яе, Караліны.
Дзе зялёны абсэнт
Там і водар туёну,
А апошні працэнт
На шчацэ ў шпіёнаў.
Той адсотак ад ростаней з глебаю – горкім палынам,
Будзе востравам неба хай мне – Караліна.

Верш Караліна