Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі думкі як дзіравыя пакункі

Калі думкі
Як дзіравыя пакункі
У сметніку халодным
На шляху свабодным
Разам з дахам дзівацкім,
Розумам вар’яцкім,
Не адказваючы за ўчынкі,
Ад’язжаюць ў Навінкі.
Калі стоадсоткавае Не
На апошняй халоднай вайне,
Дзе патрэбна трымаць абарону
Да апошняга нават патрону,
Разбівае чаргой кулямётнай
І становіцца дыхаць спякотна.
Калі йдзеш ваўкалакам у лес
Нібыта праваслаўны бес…
І слова “то бок”
Замест апошніх ў вершы кропак.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Калі думкі як дзіравыя пакункі - Алесь Круткін