Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Готыка

Готыка:
Кафеін і цыгарэта –
Два наркотыка.
(Лепш налью сабе кампоціка.)
Да святла сканчэння аўтаспын
Дзе казла чакае адпушчэння
Думак лампы Аладзін.
Мазгавыя малпы з прывітаннем
Сустракаюць сны паўстаннем,
І бунтуюць там яны
За працяг душы вайны.
(Грамадзянскай безумоўна.)
Падваенне там умоўна
Назавецца шызахрэнью,
Міражы ізноў мішэнью
Падаюцца мушкецёрам,
Хворай псіхікі акторам,
Што заселі ў галаве,
Дэ Трэвіль у ёй жыве,
Накіроўвае іх шлях,
Танцы нерваў на касцях.
А наўкол лайно ды цвіль,
У карце памяці шмат міль,
Мёртвы вол віно дапіў,
Хоць пенальці добра біў
Гол усё роўна не забіў
і валяецца як лох, разлагаецца як псіх.
Шах і мат ідэй усіх…
Першы тайм падох быў раптам,
Вершы пахаваў пад ганкам,
Танкам знесены быў дах,
То бок знішчаны быў на крылечке, жах.
І ў канцоўке замест кропак:
Людзі, грамадзяне, чалавечкі!
(Рознай нацыі і веры)
Верш пісаў я не па п’яне,
Не для правакацыі,
Вы ж
У канцы канцоў не зверы,
Тут паставіце сардэчкі, гут?
Бо я бачыў Казламыш. Капут

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Готыка - Алесь Круткін