Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Цуд

Сэрца зграяй чорных валацуг
Шэрымі дажджамі ночы
Хворай памяці ў непагадзь ланцуг
Расцярушыць творчы.
Дзьверы зачыняюць на замкі
Ў роспачы павекі,
Вены як галодныя ваўкі
Кафеін ім лекі.
Ў 8:30 распачнецца суд,
Паўтары гадзіны да сустрэчы,
Не спазніццца каб убачыць цуд
Боскачалавечы.

Верш Цуд - Алесь Круткін