Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бо фіны з Талачыну, а з Пінску усе кельты!



Беларускія ірландцы,
Крывіцкія фіны,
Нажэрціся ўсе шанцы –
Пладовыя віны.
Мы не чэхі, мы не немцы,
Мы не англа-аўстралійцы,
Бо там піва ў паняверцы
П’юць усе псеўдашчасліўцы.
Мы тутэйшае ўжываем віскі
І гарэлку як ў Суомі,
Мы не сыйдзем па-англійскі
Каб ляжаць ў цвярозай коме.
Не патрэбны стол нам швецкі –
Вып’ем бырла па-шляхецкі.
Хай віны п’юць ліцьвіны
Ад Падзьвіння да Палескай дэльты
Бо фіны з Талачыну,
А з Пінску усе кельты!



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Бо фіны з Талачыну, а з Пінску усе кельты! - Алесь Круткін